Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі маскоўскіх рок-музыкаў


Севярын Квяткоўскі, Менск Дзесяць масквічоў і дваіх менчукоў затрымалі каля кінатэатру “Перамога” ў Менску ўдзень 14 студзеня. Як паведаміў дзяжурны Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, маладых людзей падазраюць у тым, што яны зрабілі на кінатэатры надпісы “антыпрэзыдэнцкага характару”. Такую фармулёўку ўжыў міліцыянт у размове з карэспандэнтам “Свабоды”.

Чацьвёра зь дзесяці грамадзянаў Расеі належаць да гурта “CWWTP” (Change the world without taking power), які меўся ўзяць удзел у канцэрце, ладжаным 14 студзеня ў адным з клюбаў Менску. Імпрэза ладзіцца штогод і зьбірае моладзь, якая трымаецца анархісцкіх поглядаў. На 18.20 паводле менскага часу, усе затрыманыя знаходзіліся ў пастарунку міліцыі Цэнтральнага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG