Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы лепш паінфармаваны пра падзеі ў Іраку, чым пра прэзыдэнцкія выбары


Радыё Свабода Хутка ўжо месяц, як у краіне ідзе перадвыбарчая кампанія. Сем кандыдатаў прэтэндуюць на найвышэйшую дзяржаўную пасаду. У такі час у любой краіне нават далёкія ад палітыкі людзі пачынаюць цікавіцца палітычнымі пытаньнямі, абмяркоўваць кандыдатаў на прэзыдэнта. Звычайна краіна павінна віраваць. Ці адбываецца гэта ў Беларусі? Ці адчувае абываталь, што ў краіне ідзе перадвыбарчая кампанія? Ці ўбачыць іншаземец, які прыехаў у Беларусь, што тут хутка пройдуць самыя галоўныя ў дзяржаве выбары?”

"Чаму дзяржаўныя мэдыі ігнаруюць выбарчую тэму?" – гэтай тэме прысьвечана дыскусія ў новай перадачы "Экспэртыза Свабоды".
XS
SM
MD
LG