Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахова гандлёвага цэнтру не дазволіла фатаграфавацца зь Мілінкевічам


Радыё Свабода, Віцебск Пасьля сустрэчаў зь віцебскімі студэнтамі й мінакамі ў цэнтры Віцебску Аляксандар Мілінкевіч праехаў па кірмашах гораду. Першымі яго сустракалі прадпрымальнікі са Смаленскага кірмашу, а потым адбылася гутарка з прадпрымальнікамі гандлёвага цэнтру “Эвіком”.

Адзінай умовай з боку адміністрацыі рынка, якая ня стала пярэчыць арганізатарам сустрэчы, стала забарона на фотаздымкі: журналістам і фотакарэспандэнтам загадалі схаваць камэры.

За тым, каб гэтая ўмова выконвалася, кіраўніцтва “Эвікому” паставіла назіраць мясцовую службу аховы.

Праз пэўны час зьявіліся і гукавыя перашкоды: на рынку на ўсю гучнасьць запрацаваў мясцовы радыёвузел, які распачаў музычную праграму. Але ахвотных пагаварыць з патэнцыйным удзельнікам прэзыдэнцкіх выбараў гэта не зьмяніла.

Візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Віцебск завяршыўся позна ўвечары сустрэчай з актывістамі ягонай ініцыятыўнай групы. Паводле апошніх зьвестак, на Віцебшчыне за Аляксандра Мілінкевіча сабралі больш за 15 тысяч подпісаў.

Гл. таксама • Фотарэпартаж: Мілінкевіч у Віцебску
XS
SM
MD
LG