Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства ЗША абуранае дэзынфармацыяй на дзяржаўным тэлебачаньні


Радыё Свабода Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заяваю ў сувязі зь сюжэтам, які быў прадэманстраваны ў выпуску праграмы “Панарама” Беларускага тэлебачаньня 10 студзеня. Паводле пасольства, Беларускае тэлебачаньне “працягнула практыку грубай і бессаромнай дэзынфармацыі насельніцтва Беларусі аб поглядах і дзеяньнях Злучаных Штатаў і амэрыканскіх дыпляматаў”.

“Мэтай сюжэту, – адзначаецца ў заяве, – было прадставіць думкі і выказваньні пасла Крола па цэлым шэрагу пытаньняў, аднак замест гэтага БТ, як звычайна, падало ўласны, наўмысна скажоны камэнтар. Пасол Крол не рабіў многіх з тых заяваў, якія прыпісваюцца яму ў праграме, у тым ліку заяваў аб беларускай канстытуцыі і эканоміцы. Камэнтары, якія пасол Крол зрабіў падчас нядаўняга прэс-брыфінгу ў Вашынгтоне, у сюжэце былі пададзеныя з скажэньнямі і перабольшаньнямі. Больш за тое, Беларускае тэлебачаньне не зрабіла ніякіх захадаў, каб пацьвердзіць сваю “інфармацыю” праз пасольства ЗША”. Вінавацячы пасла Крола ў недыпляматычных паводзінах, БТ, паводле ацэнкі амэрыканскага пасольства, “дэманструе сваю недасьведчанасьць у пытаньні прафэсійных функцыяў дыплямата”. “Пасол Крол, як любы прафэсійны дыплямат, прадстаўляе і тлумачыць палітыку і погляды ўраду Злучаных Штатаў. Часам гэтыя погляды не супадаюць з пунктам гледжаньня беларускага кіраўніцтва, гэтаксама як і погляды беларускіх уладаў могуць не супадаць з пунктам гледжаньня кіраўніцтва Злучаных Штатаў”, – адзначаецца ў заяве.

Як падкрэсьлівае амэрыканскае пасольства, “манапалістычны, прапагандысцкі кантроль беларускіх уладаў над сродкамі масавай інфармацыі, кантроль над стварэньнем выбарчых камісіяў і недапушчальнае выкарыстаньне юрыдычных ды іншых формаў запалохваньня, якія перашкаджаюць беларусам чуць альбо адстойваць альтэрнатыўныя палітычныя погляды, выклікаюць сур’ёзныя сумненьні ў свабодным і справядлівым характары палітычнага і выбарчага працэсу ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG