Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцейскія мастакі могуць згубіць свае майстэрні


Радыё Свабода Прычына гэтага — так званыя эксплюатацыйныя выдаткі. Мастакі, якія іх ня выплацілі, вінаватыя камунальным службам Берасьця больш як 30 мільёнаў рублёў.

Тры гады таму Аляксандар Лукашэнка выдаў указ, паводле якога аблвыканкаму дазволена зьменшыць арэндную плату за майстэрні да 0,01 эўра за адзін квадратны мэтар. Адначасова ўказ прадугледжваў, што калі арэндная плата не перавышае эксплюатацыйных выдаткаў, то мастак абавязан аплачваць іх цалкам. У Берасьці гэтыя выдаткі складаюць цяпер 402 рублі за квадратны мэтар, таму сярэдніх памераў памяшканьне майстэрні зімой каштуе больш як 200 тысяч рублёў штомесяц.

Агульная запазычанасьць за майстэрні перавысіла 30 мільёнаў рублёў, і мнгія мастакі вымушаны адмаўляцца ад асобных памяшканьняў для сваёй творчасьці.
XS
SM
MD
LG