Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнік не пусьціў “Газету Слонімскую” ўшанаваць вязьняў канцлягераў


Радыё Свабода Мерапрыемства дзеля ўшанаваньня вязьняў канцлягераў ладзілася ў раённым Доме культуры. Асьвятляць яго прыйшлі і журналісты “Газеты Слонімскай” — намесьнік галоўнага рэдактара Сяргей Чыгрын і фотакарэспандэнт Тацяна Плахетка.

Як распавёў Сяргей Чыгрын, у прызначаны час мерапрыемства не пачалося. Праз паўгадзіны да іх падышоў намесьнік дырэктара раённага Дому культуры і запрасіў у свой кабінэт — маўляў, зь імі хоча паразмаўляць намесьнік старшыні райвыканкаму Сяргей Рагозік.

Спадар Рагозік адразу заявіў журналістам, што яны мусяць пакінуць памяшканьне, інакш мерапрыемства праводзіцца ня будзе. Сяргей Чыгрын спрабаваў яму даводзіць, што той парушае цэлы шэраг артыкулаў закону “Аб друку”, але безвынікова.

Журналісты вымушаны былі пакінуць раённы Дом культуры — як зазначыў Сяргей Чыгрын, каб не псаваць настрою людзям, якія ў свой час пацярпелі ні за што.

Паводле спадара Чыгрына, апошні час працаваць журналістам у Слоніме стала складана: амаль немагчыма атрымаць інфармацыі з афіцыйных крыніцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG