Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адрыян Сэвэрын: Эўразьвяз падтрымае рэзалюцыю ААН па Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дакладчык Камісіі правоў чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацый Адрыян Сэвэрын падчас двухдзённага знаходжаньня ў Брусэлі сустрэўся з амбасадарамі ўсіх 25 краінаў Эўразьвязу, прадстаўнікамі Рады Эўропы і Эўрапейскай камісіі, у тым ліку і адмысловым прадстаўніком Хавіера Саляны ў правах чалавека Майклам Мацісэнам, а таксама прадстаўнікамі шэрагу міжнародных арганізацыяў. У часе сустрэчаў была абмеркаваная палітычная і грамадзкая сытуацыя ў Беларусі.

Большасьць гэтых спатканьня адбываліся без прысутнасьці журналістаў, аднак завяршаючы сваё знаходжаньне ў Брусэлі Адрыян Сэвэрын заявіў, што адна з галоўных мэтаў ягонага візыту дасягнутая – эўразьвязаўскія чыноўнікі запэўнілі, што Эўрапейскі Зьвяз падтрымае рэзалюцыю ў справе правоў чалавека ў Беларусі, якую рыхтуе спадар Сэвэрын.

Дэбаты ў ААН ў справе гэтай рэзалюцыі заплянаваныя на сакавік.

Між тым раней, у часе кароткага знаходжаньня ў Варшаве, Адрыян Сэвэрын заявіў нашаму радыё, што хаця галоўная роля ў тым, каб у Беларусі пачаліся дэмакратычныя перамены належыць самім беларусаў, міжнародная супольнасьць, аднак, павінна падтрымліваць беларускае грамадзтва.

(Сэвэрын: ) “Міжнародная дэмакратычная супольнасьць павінна працаваць больш актыўна і салідарна, каб мець у гэтай справе адну агульную для ўсіх пазыцыю. І гэта робіцца – мы не спыніліся”.
XS
SM
MD
LG