Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэскім сэнатарам адмовілі ў беларускіх візах


Радыё Свабода Сэнатары Карл Шварцанбэрг і Ярамір Шцеціна плянавалі азнаёміцца з сытуацыяй у Беларусі і сустрэцца з магчымымі кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і друку. Паездка была афіцыйна ўхваленая арганізацыйнай камісіяй Сэнату Чэхіі.

Паводле сэнатараў, у праграме іх паездкі была і дыскусія аб сяброўстве Чэскай рэспублікі ў эўраатлянтычных арганізацыях ды ўзаемаадносінах Эўрапейскага Зьвязу і Беларусі. Яны таксама хацелі атрымаць інфармацыі аб нядаўняй забароне з боку беларускага міністэрства адукацыі на выезд на стажыроўку ў Чэхію студэнтаў багемістыкі.

Аднак пасольства Беларусі ў Празе адмовіла сэнатарам у візах. Нягледзячы на шматразовыя спробы, ім не ўдалося атрымаць афіцыйныя тлумачэньні часовага паверанага Беларусі ў Чэскай рэспубліцы Мікалая Барысевіча.

“Гэта мяне не зьдзівіла. Рэжым, які здольны вязьніць і забіваць сваіх палітычных апанэнтаў, мусіць натуральна рабіць карныя засьцярогі ад вірусаў дэмакратыі,“ – заявіў Ярамір Шцеціна.
XS
SM
MD
LG