Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Эўропа павінна ведаць чалавека, на якога мы спадзяемся".


Радыё Свабода Водгукі слухачоў 13 студзеня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Мікалай Бельскі:) “Хачу сказаць, што нешта адбываецца зь вёскай беларускай: і ў хату ня пусьцяць увечары, і не дастукацца, і не дазваніцца. Што гэта за людзі, што за чэрці такія?”

(Валянцін:) “Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласьць. З васьмі недзе да дзесятай гадзіны я амаль нічога не чуваць на КВ-4 па радыёпрыёмніку “Акіян” акрамя нейкай музыкі. Ня ведаю, чаму такая якасьць. Ня ведаю, на якіх хвалях вас знайсьці можна. Можа вы б мне перадалі інфармацыю? Мой хатні тэлефон…”

(Жэрдзеў Анатоль, Гомель:) “21 студзеня спаўняецца дата з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Янка Купала сказаў: “Я адплаціў народу, чым моц мая магла. Зваў з путаў на свабоду, зваў зь цемры да сьвятла”. Гэта хутчэй за ўсё адносіцца да Кастуся Каліноўскага. І хацелася б пачуць сэрыю перадачаў з нагоды гэтай даты. І яны б маглі як-небудзь пераплятацца з палітычнай кампаніяй, якая ідзе зараз”.

(Макавец Аляксандар Аляксандравіч, в. Шымкі:) “Слухаю вашу “Свабоду”, і ўвесь час лямант стаіць нейкі: дыктатар, дыктатура. Таму б хацелася б пачуць, што ж мне дыктуе гэты дыктатар?”

(Спадар:) “Адзіны кандыдат дэмакратычных сілаў Мілінкевіч наведаў Францыю. І добра зрабіў! Эўропа павінна ведаць чалавека, на якога мы спадзяемся. Некаторым гэта не падабаецца, бо іх кандыдат у Эўропу наведацца ня можа па палітычных матывах, бо – непажаданая асоба. Ён душыць усё беларускае, свабоднае, незалежнае. Такі беларусафоб альбо русафіл. Канстытуцыя для яго, што непатрэбная папера!

Паведамілі, што на карысьць Лукашэнку сабрана не сто тысяч подпісаў, а нават 930 тысяч! Як вядзецца гэты збор подпісаў, мы ўжо пабачылі – пад прымусам, пад пагрозамі з выкарыстаньнем незаконнага адміністратыўнага рэсурсу. Ці ведаюць пра гэта Ярмошына і Лазавік? Чаму не выносяць папярэджаньні?

І, па-другое, лічба неверагодная! І праверыць немагчыма! Так будзе абвешчана і лічба вынікаў галасаваньня 20 сакавіка! 92 адсоткі на карысьць трохкратнага сьціплага прэзыдэнта!”

(Спадар:) “Добрай раніцы, Радыё Свабода! Я слухаў, што Лукашэнка заганяе пад канвоем народ беларускі, каб за яго падпісваліся. А што ж будзе, калі будуць выбары?

І яшчэ хачу ў Радыё Свабода даведацца, чаму Лукашэнка ня быў на прысязе ў Казахстане. Ці яму ўжо і туды дарога зачынена як і на Захад?”

Некаторыя SMS-паведамленьні 11-13 студзеня

У любы час вы можаце даслаць СМС-паведамленьне на нумар мабільнага тэлефону ў Беларусі 391-22-24. Нумар для СМС-паведамленьняў у Чэхіі (8-10-420) 724 231 968.

“Сёньня падпісаўся за Мілінкевіча – да нас завітаў у кватэру. Андрэй, Магілёў”

“Падпісаўся сёньня за Пазьняка і Мілінкевіча, і душа стала біцца вальней. Лявон”

“Беларусь будет жить! Беларусь будет пить! Вот какая нация! Не страшна нам радиация! Сяргей”

“Я сёньня падпісаўся за Мілінкевіча. Мы ПЕРАМОЖАМ!!! Яўген”

“Вітаю і падтрымліваю Алеся Абрамовіча. Алесь Судар, Ліда”

“Такое адчуваньне, што ў Крамлі сядзяць людзі без мазгоў. Расею і цяпер мала хто паважае, а што будзе калі ў іх газ скончыцца? Зьміцер”

“Зьбіраю подпісы за Мілінкевіча і ад чалавека, што працуе ў камандзе Лукашэнкі, даведаўся, што БАЦЬКА прыказаў сабраць ня меней 1500000 подпісаў!”

“Толькі што па канале ОНТ сказалі, што штабы апазыцыйных кандыдатаў не абнародуюць вынікі прамежкавага збору подпісаў. Якая жахлівая хлусьня на грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў! Зьбіральнік подпісаў за Мілінкевіча”.

“Калі б “Народная Воля” выдавалася не на брутальнай трасянцы, яе б чыталі ўсе, а гранты шлі не ў кішэню рэдактараў. М. Цупрык”

“Дзякуй “Песьнярам” за беларускую песьню. Адзін з удзельнікаў гурту – сябра маёй сястры. Яны разам вучыліся ў інстытуце ў Брэсьце. Посьпехаў “Песьнярам”! Памяць Мулявіну! Саскевіч”

“Кожны тэрмін “прэзыдэнцтва” Лукі ўспрымаецца як мой новы тэрмін зьняволеньня. Пачуваюся рэцыдывістам. Здаецца, гэта ўжо пажыцьцёва”

“Вельмі кепскі прыём на 11925 kH”

“Запрашаю “Падарожжы Свабоды” у вёску Горка Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG