Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў запрашаюць працаваць на суднавэрфі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Некалькі польскіх суднавэрфяў сапраўды адчуваюць востры недахоп рабочых, бо частка польскіх спэцыялістаў цяпер паехалі працаваць у заходнюю Эўропу. Перадусім гэта тычыцца вэрфі ў Гданьску – там патрэбныя 800 чалавек.

Адміністрацыйны дырэктар гэтага прадпрыемства Багдан Алешак сказаў Радыё Свабода, што кіраўніцтва гатовае ўзяць на працу і жыхароў суседніх Украіны і Беларусі – перадусім зваршчыкаў і мантажнікаў. Пры гэтым не абавязкова нават валодаць гэтымі спэцыяльнасьцямі – на суднавэрфі можна прайсьці курсы, аднак тады трэба будзе адпрацаваць там прынамсі тры гады, ці ў выпадку датэрміновага звальненьня вярнуць кошт курсаў – гэта прыкладна 1300 даляраў.

Заробак на суднавэрфі – каля 3,5-4 даляраў за гадзіну. Прадпрыемства можа дапамагчы таксама атрымаць дазвол на працу. Галоўнае, як кажа спадар Багдан Алешак, каб “чалавек хацеў працаваць”.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле кадраў Гданьскай суднавэрфі па тэлефоне (8-10) 48-58-7692026.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG