Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах затрымалі актывіста з каманды А.Мілінкевіча


Радыё Свабода, Горадня На чыгуначнай станцыі ў Мастах шасьцёра міліцыянтаў сустрэлі Яўгена Скрабутана з Горадні, якога там чакаў Алесь Зарэмбюк — дэпутат Мастоўскага райсавету, сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча.

Міліцыянты запатрабавалі расчыніць торбу, якую прывез Я.Скрабутан.

А.Зарэмбюк сказаў, што гэта ягоная торба і прапанаваў міліцыянтаў самім расчыніць яе, аднак яны адмовіліся гэта зрабіць і прыблізна ў 16:15 разам з хлопцамі паехалі ў РАУС.

Міліцыянты спасылаліся на тое, што ў цягніку, які прыйшоў з Горадні, у аднаго з пасажыраў нібыта быў скрадзены мабільны тэлефон.

Паводле А.Зарэмбюка, у торбе былі каляндарыкі са здымкам Аляксандра Мілінкевіча.

Гл.таксама: • Міліцыянты ў Мастах сканфіскавалі пяць тысяч каляндарыкаў Мілінкевіча
XS
SM
MD
LG