Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кенія дапаможа Беларусі ў справе далучэньня да УГА?


Радыё Свабода, Менск Старшыня Генэральнай рады Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА), прадстаўніца Кеніі Аміна Махамэд заявіла, што прыехала ў Беларусь, каб падчас сустрэчаў зь беларускім кіраўніцтвам абмеркаваць пытаньні, якія застаюцца адносна ўступленьня Беларусі ў УГА. Аднак абодва бакі пакуль не называюць канкрэтных датаў.

Пакуль толькі зь пяцьцю краінамі — Кітаем, Турцыяй, Кубай, Армэніяй і Малдовай — перамовы ў справе ўступленьня Беларусі ў УГА завяршыліся пасьпяхова.

Яшчэ паўтары – два дзесяткі пагадненьняў трэба падпісаць. Наперадзе – дыялёг са Злучанымі Штатамі Амэрыкі і Эўразьвязам.

Ёсьць два пытаньні, на якія хочуць пачуць адказ краіны-сябры арганізацыі падчас заплянаванай на люты сустрэчы рабочай групы па Беларусі. Яны тычацца мытных парадкаў і заканадаўства аб “залатых” акцыях. Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў спадзяецца, што пасьля вычарпальных адказаў на гэтыя пытаньні, у сябраў арганізацыі не зьявяцца новыя.

Аміна Махамэд выказваецца за хутчэйшае вырашэньне ўсіх пытаньняў у справе ўступленьня Беларусі ў шэрагі УГА. Аднак ніводзін бок не называе магчымай даты ўступленьня.

(Мартынаў: ) “Я думаю, пра канкрэтныя даты пакуль гаварыць, натуральна, рана, хаця Беларусь са свайго боку будзе прыкладаць усе намаганьні для таго, каб гэта адбылося як мага хутчэй. Але УГА дзейнічае з волі краін– сябраў і не ўсё залежыць тут толькі ад Беларусі”.

Нагадаем, раней ў беларускім МЗС гаварылі пра палітычны ціск, хаця справа ўступленьня ляжыць у сфэры эканомікі. Паводле Аміны Махамэд, краіны-сябры хочуць пераканацца, што кандыдат поўнасьцю адпавядае стандартам УГА.

(Махамэд: ) “Калі казаць шчыра, то калі працэс уступленьня займае такі доўгі час, абсалютна заканамерна задумацца, па якіх прычынах гэта адбываецца”.

Паводле інфармацыі прэсавай службы ўраду, уступленьне ў арганізацыю зьяўляецца зьнешнепалітычным прыярытэтам Беларусі. Але эканаміст Леанід Злотнікаў глядзіць на справу пэсымістычна:

(Злотнікаў: ) “Гэта бясконцы працэс, і я цяпер ня бачу канца гэтаму працэсу. Таму што, каб уступіць у УГА, трэба перагледзець амаль што 2000 законаў. Ніхто іх не пераглядаў, наадварот, яны ў другі бок ідуць ад УГА. І ня тое што старыя не пераглядаюцца, новыя, якія прымаюцца, не стыкуюцца з нормамі УГА”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG