Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборшчыкаў подпісаў за Казуліна не пусьцілі ў студэнцкі інтэрнат


Радыё Свабода Два наваполацкія зборшчыкі подпісаў за Аляксандра Казуліна, Валер Шаўчэнка і Міхаіл Чадаеў, зьвярнуліся ў мясцовую пракуратуру і тэрытарыяльную выбарчую камісію зь пісьмовай заявай. Яны мяркуюць, што адміністрацыя Полацкага дзяржунівэрсытэту і камэндант студэнцкага інтэрнату №2 парушаюць іхныя грамадзянскія правы.

10 студзеня спадары Шаўчэнка і Чадаеў зайшлі а 19-й гадзіне ў згаданы інтэрнат і праз паўгадзіны былі выдалены зь яго людзьмі з значкамі “Служба бясьпекі”. Пры гэтым ім патлумачылі, што ўжо позьні час і знаходзіцца тут пабочным асобам забаронена, хаця афіцыйна знаходзіцца ў інтэрнаце наведнікам дазволена да 23-й гадзіны. Наступнага дня, гаворыцца ў заяве, спадары Шаўчэнка і Чадаеў завіталі ў інтэрнат а 15-й гадзіне, але адміністрацыя не дазволіла ім зьбіраць подпісы, матывуючы гэта тым, што ідзе зімовая сэсія і ўваход у інтэрнат для пабочных асобаў абмежаваны.

Спадары Шаўчэнка і Чадаеў палічылі гэта парушэньнем Выбарчага кодэксу і зьвярнуліся ў пракуратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG