Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кандыдат на прэзыдэнта Сямён Домаш стаў дырэктарам заводу


Радыё Свабода Сямён Домаш знаёміцца з вытворчасьцю Гарадзенскага гарбарнага заводу, дырэктарам якога ўжо прызначаны. Пра палітыку Сямён Домаш гаварыць адмаўляецца: кажа, што ёй больш не займаецца

Нагадаем, што на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах ён быў адным з кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі ад аб’яднанай апазыцыі. Ягоную кандыдатуру падтрымліваў палітычны рух “Рэгіянальная Беларусь”, структуры якога дзейнічалі практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны. Перад самымі выбарамі, згодна з ранейшымі дамоўленасьцямі ў межах аб’яднанай апазыцыі, Домаш зьняў сваю кандыдатуру на карысьць адзінага кандыдата — Уладзімера Ганчарыка.

Падчас выбарчай кампаніі 2001-га году Сямён Домаш патрапіў у менскі шпіталь, пазьней яму зрабілі апэрацыю ў Кракаве. Пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў спадар Домаш часова працаваў у камэрцыйных структурах, а потым доўгі час быў бяз працы.

Яшчэ апошні год перад першымі прэзыдэнцкімі выбарамі 1994 году ён быў кіраўніком выканаўчае і заканадаўчае ўлады Гарадзенскай вобласьці, а пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі і да рэфэрэндуму 1996 году Сямён Домаш — старшыня толькі абласнога савету. У той самы час Домаш зьяўляўся дэпутатам і сябрам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.
XS
SM
MD
LG