Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы едзем у Бірабіджан працаваць па-стаханаўску і ў выпадку неабходнасьці грудзямі бараніць далёкаўсходнія межы”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісала беларуская прэса 12 студзеня ў розныя гады.

“Заря Запада”, 1926 год:

“Учора, а 8 гадзіне раніцы, на гарадзкіх пажарных каланчах вывесілі чырвоныя сьцягі, якія сьведчылі пра тое, што мароз дасягнуў ужо больш як 20 градусаў, у зьвязку з чым навучэнцы вызвалены ад наведваньня школы. Цягам усяго учорашняга дня тэмпэратура паветра працягвала падаць”.

“Рабочий”, 1936 год:

“10 студзеня з Бабруйску ў Габрэйскую аўтаномную вобласьць скіраваўся эшалён з 12 вагонаў, гружаных маёмасьцю і коньмі 14 сябраў арцелі “Чырвоны транспартнік”. (У Менску да перасяленцаў далучыцца яшчэ пяць возьнікаў з коньмі…) На разьвітальным вечары сябар арцелі грузінскі габрэй Зарыдэ заявіў: “Мы едзем у Бірабіджан працаваць па-стаханаўску і ў выпадку неабходнасьці грудзямі бараніць далёкаўсходнія межы. Едзем з радасьцю, бо жыць стала лепш, жыць стала весялей”. (Грамадзкія арганізацыі Бабруйску перадалі перасяленцам падарункі на 6000 рублёў — вопратку, абутак, аптэчкі, бібліятэку, патэфон”).

“Свабода”, 1996 год:

“Польскае генеральнае консульства вырашыла заказаць у мясцовым зеленгасе навагоднюю ялінку вышынёю 4 м. Каштуе яна 40 тысяч, але налічылі консульству 4,5 мільёны рублёў. За што? За крыжавіну, напрыклад, больш за мільён рублёў. У каштарыс уключылі таксама адлічэнні ў фонд занятасці, у дарожны, чарнобыльскі ды іншыя фонды, а таксама падаходны, надзвычайны, на дадатковую вартасць ды іншыя падаткі. Давялося палякам прывезці штучную ёлку з Беластоку, што абышлося ў дзесяць разоў танней”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG