Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Мілінкевіча сабралі больш за 100 тысяч подпісаў, за Скрабца – 35 тысяч


Радыё Свабода Як паведаміў кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін, па стане на 12 студзеня за прэтэндэнта ад аб’яднанай апазыцыі сабрана 105 тысячаў подпісаў, гэта лік, дастатковы для рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Спадар Калякін разьлічвае, што да 27 студзеня будзе сабрана 250 тысячаў подпісаў.

Сёньня ўпершыню былі падлічаныя подпісы, сабраныя за Сяргея Скрабца, кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Сяргей Галаганюк паведаміў пра 35 тысяч подпісаў. Ён разьлічвае, што да канца кампаніі ўдасца сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысячаў подпісаў. (Падрабязьней)
XS
SM
MD
LG