Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Народную Волю" вызвалілі з-пад арышту


Радыё Свабода Увечары 11 студзеня 27 тысячаў асобнікаў недзяржаўнай газэты “Народная Воля” вызвалілі з-пад арышту і вярнулі выдаўцам выданьня. Гэта адбылося пасьля сямі гадзін перамоваў, якія вёў галоўны рэдактар “Народнай Волі” Йосіф Сярэдзіч з кіраўніцтвам Дубровенскага райаддзелу міліцыі.

9 студзеня супрацоўнікі Віцебскай мытні затрымалі надрукаваны ў Смаленску наклад газэты, спаслаўшыся на тое, што нумар накладной на газэты быў напісаны ад рукі. На патрабаваньне міліцыі рэдакцыя даслала па факсе копію дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць права перавозчыка на аказаньне транспартных паслугаў "Народнай Волі". (фотарэпартаж)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG