Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік штабу Мілінкевіча па Гомельшчыне быў затрыманы


Радыё Свабода Учора увечары блізу Жлобіна дарожная інспэкцыя затрымала кіраўніка Гомельскага рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча, Уладзімера Кацору, які ехаў на асабістым легкавіку.

Спадар Кацора адмовіўся без панятых і пратаколу паказваць салён легкавіка, дзе ляжалі асобнікі газэты “Народная воля” ды іншая друкаваная прадукцыя.

Актывіста даставілі ў міліцэйскі пастарунак у Жлобіне. На ягонае патрабаваньне быў складзены пратакол, і пасьля гэтага міліцыя правяла ператрус аўтамабіля. Не знайшоўшы нічога незаконнага, міліцыянты адпусьцілі спадара Кацору.

23 сьнежня, таксама блізу Жлобіна, спадара Кацору ўжо затрымлівалі дарожныя інспэктары. Тады міліцыянты сканфіскавалі з аўтамашыны Уладзімера Кацоры 57 тысячаў навагодніх віншавальных паштовак за подпісам Аляксандра Мілінкевіча. Паштоўкі да гэтага часу міліцыя не вярнула.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG