Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць


Анатоль Вярцінскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Адно з самых адметных і, здаецца, заўсёды актуальных народных выслоўяў. Своеасаблівы, па сутнасьці, аналяг біблійнага і паўторанага ў нашы дні Янам Паўлам II імпэратыву – ня бойцеся! Менавіта ад гэтага выслоўя, гэтага жыцьцясьцьвярджальнага народнага мікратвору адштурхоўваўся я, задумаўшы ў свой час напісаць паэтычны цыкль “Лясныя прыказкі”.

Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць. У лес не хадзіць – ня мець лясіны. Лясіны ня мець – ня мець хаціны. Хаціны ня мець – дзяцей не радзіць. Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць. Ня бачыць ні грыба, ні арэха. Ня чуць ні шуму ляснога, ні рэха, па сьцежцы цяністай не блудзіць, цудаў не адкрыць, казак не стварыць, вершаў не пісаць, праўды не казаць і нават саміх ваўкоў ня бачыць павек вякоў…

Прыказка, інакш кажучы, сьведчыць паводле сваёй асноўнай ідэі, што ў прыродзе нашага нацыянальнага характару – ня толькі хвалёная памяркоўнасьць ды абачлівасьць, але й здольнасьць рызыкаваць, гатоўнасьць дзейнічаць наўдачу, ісьці мужна на адказны ўчынак. А можа яшчэ – і здаровы, дзейны прагматызм?

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (4-ы квартал)
XS
SM
MD
LG