Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзінай стаўкі падаходнага падатку ня будзе


Радыё Свабода Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра падаткаў і збораў Аляксандар Дарашэнка. Зь ягоных словаў, “гэтага пытаньня ня варта нават уздымаць”.

Не разглядаецца таксама магчымасьць зьніжэньня верхняй стаўкі падаходнага падатку (цяпер гэта 30%) альбо зацьвярджэньня мінімальнай сумы прыбыткаў, якая такім падаткам не абкладаецца. На сёньняшні дзень каля 90% насельніцтва плаціць падаходны падатак па самай нізкай стаўцы — 9%.

Як цьвердзіць старшыня сталай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Кісялёў, выкарыстоўваць расейскі досьвед з увядзеньнем адзінай стаўкі падатку на 13% не выпадае. Такі захад ня дасьць эканамічнай выгады і не паспрыяе таму, каб грамадзяне выводзілі зь ценю свае прыбыткі, лічыць дэпутат.
XS
SM
MD
LG