Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія ўлады прыпынілі дзейнасьць Дому польскага


Радыё Свабода Віцебскія ўлады ініцыявалі зьмену кіраўніцтва мясцовай філіі “Саюзу палякаў на Беларусі” і прыпынілі дзейнасьць Дому польскага.

На сходзе, які прайшоў паводле распараджэньня аблвыканкаму, абласная структура грамадзкага аб’яднаньня была прызнаная недзеяздольнай. З гэтае прычыны было абвешчана пра стварэньне новай, гарадзкой філіі “Саюзу палякаў на Беларусі”, якую паводле рэкамендацыі ўладаў узначаліў спадар Даманеўскі.

На ўстаноўчы сход, дзе адбываліся выбары, не запрасілі ні кіраўніцу скасаванай абласной структуры Аліцыю Галуставу, ні іншых мясцовых актывістаў.

Нявырашаным застаецца далейшы лёс Дому польскага, якім таксама кіравала спадарыня Галустава: загаду пра яе звальненьне пакуль няма, але аблвыканкам забараніў праводзіць там любыя імпрэзы.
XS
SM
MD
LG