Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар “Народнай Волі” спрабуе вызваліць наклад газэты.


Радыё Свабода Галоўны рэдактар недзяржаўнай газэты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч разам з намесьнікам старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйлам накіраваліся ў Дуброўна, дзе ў мясцовым райаддзеле міліцыі ўжо другія суткі знаходзіцца 27 тысячаў асобнікаў “Народнай Волі”.

9 студзеня супрацоўнікі Віцебскай мытні затрымалі надрукаваны ў Смаленску наклад газэты, спаслаўшыся на тое, што нумар накладной на газэты быў напісаны ад рукі. На патрабаваньне міліцыі рэдакцыя ўжо даслала па факсе копію дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць права перавозчыка на аказаньне транспартных паслугаў "Народнай Волі".

У Дуброўна едзе і карэспандэнтка Свабоды -- пра разьвіцьцё падзеяў слухайце ў нашым эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG