Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня будзь ласы на чужыя каўбасы


Віктар Жыбуль, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Гэтую актуальную на ўсе часы прымаўку я прыгадаў, калі паглядзеў па тэлебачаньні сюжэт пра тое, як злодзей залез на лецішча да пэнсіянэра і падарваўся на міне, адмыслова ўстаноўленай на такі выпадак. Завялі крымінальную справу – у дачыненьні да гаспадара лецішча. Хоць асабіста я спачуваю яму. А злодзею так і трэба – ну якой трасцы лез ён у чужую гаспадарку?

Памятаю, калісьці, калі я быў яшчэ падлеткам, нехта прыладзіўся цягаць газэты з нашае паштовае скрыні ў пад’езьдзе. Здавалася б, газэта – дробязь, але крыўда брала: мы ж па чужых скрынках ня лазім! Я разгарэўся прагай помсты і даў волю сваёй юнацкай фантазіі. Думаў: было б выбуховае прыстасаваньне – абавязкова заклаў бы ў скрынку. Натуральна, асабістага арсэналу ў мяне не было. Хацеў накідаць у скрынку пабітага шкла. Ці падсунуць старую газэту з прыхаванай плястылінавай капсулай, а ў капсулу наліць фарбу, па якой потым высачыць злодзея... Урэшце ўсё абмежавалася тым, што я паклаў у скрыню аркуш паперы, на якім вялікімі зялёнымі літарамі, праз трафарэт напісаў: “Казёл, не крадзі газэты!!!” І, што дзіўна, газэты сапраўды перасталі зьнікаць. Няўжо ж падзейнічала?

Увогуле, я лічу, што зьява гэта нармальная – калі чалавек і сам на чужое ня ласы, і на ўласныя каўбасы нікому не дазволіць паквапіцца. Толькі для некаторых жыцьцё па такім прынцыпе чамусьці здаецца недасяжным ідэалам...

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (4-ы квартал)
XS
SM
MD
LG