Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вайтовіч падтрымаў ідэю “народнага галасаваньня”


Радыё Свабода Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў распачаў кансультацыі зь іншымі апазыцыйнымі сіламі наконт падтрымкі ініцыяванага Зянонам Пазьняком народнага галасаваньня.

(Папкоў: ) “Зараз мы сустракаемся зь іншымі актывістамі, прапануем іншым камандам далучыцца, таму што гэта ж ня выбары, гэта відавочна. Ёсьць яшчэ два месяца і 10 дзён, і гэта дастаткова, каб узьняць людзей, каб разгарнуць гэтую справу”.

У прыватнасьці сёньня Сяргей Папкоў з прапановай далучыцца да народнага галасаваньня зьвярнуўся да Аляксандра Вайтовіча, які ўчора заявіў пра свой выхад з выбарчай гонкі на знак пратэсту супраць удзелу ў ёй Аляксандра Лукашэнкі.

Спадар Вайтовіч вывучыў прапанаваныя матэрыялы і прыйшоў да высновы:

(Вайтовіч: ) “Я думаю, што гэта прапанова слушная, што можна спрабаваць яе рэалізаваць”.

Аляксандар Вайтовіч паведаміў, што рашэньне, ці далучыцца ён асабіста да кампаніі народнага галасаваньня, будзе прынятае пасьля кансультацый з ягонай камандай.
XS
SM
MD
LG