Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсавет "саюзнай дзяржавы" адбудзецца ў Санкт-Пецярбурзе


Радыё Свабода Чарговае пасяджэньне вышэйшага дзяржаўнага савету так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі пройдзе ў Санкт-Пецярбурзе 24 студзеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік менскага прадстаўніцтва сталага камітэта саюзнай дзяржавы Васіль Шаладонаў.

Гэтае пасяджэньне меркавалася правесьці яшчэ восеньню мінулага году, але яно некалькі разоў адкладалася. Паводле Васіля Шаладонава, у праект парадку дня санкт-пецярбурскага пасяджэньня вышэйшага дзяржсавету ўключана 12 пытаньняў. Асноўныя зь іх – аб стане работы па падрыхтоўцы Канстытуцыйнага акту, аб гатоўнасьці да падпісаньня пагадненьняў аб роўных правах грамадзянаў дзьвюх дзяржаваў, аб сумесных дзеяньнях у галіне зьнешняй палітыкі.

Паводле гэтага паведамленьня Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у Санкт-Пецярбургу толькі ацэняць стан падрыхтоўкі Канстытуцыйнага акту, ухваленьне яго не плянуецца.

Напрыканцы мінулага году старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі Аляксандар Вешнякоў заявіў, што правядзеньне ў 2006 годзе рэфэрэндумаў у Расеі і Беларусі аб саюзным Канстытуцыйным акце падаецца яму малаімаверным.

Аднак сёлета ў інтэрвію “Зьвяздзе” беларуская калега Вешнякова – старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына зрабіла загадкавую заяву наконт таго, што "У 2006 годзе ў Беларусі будуць праходзіць дзьве выбарчыя кампаніі".

Інтэрнэт-выданьне “Беларускія навіны” выказваюць меркаваньне, што магчыма размова ідзе пра абраньне саюзнага парлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG