Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд адмовіўся ацэньваць лукашэнкаўскія папраўкі


Радыё Свабода Канстытуцыйны суд адмовіўся ацэньваць канстытуцыйнасць дапаўненьняў да Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, якія былі прапанаваныя Лукашэнкам і КДБ і сталі законам напачатку гэтага году.

Гэтыя папраўкі прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь”, за дзейнасьць ад імя ліквідаваных арганізацыяў і шэраг іншых навацыяў.

З просьбаў аб разглядзе гэтых законаў на прадмет канстытуцыйнасьці ў суд зьвярнулася Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У адказе на запыт намесьнік старшыні Канстытуцыйнага суду Аляксандар Марыскін спаслаўся на тое, што падчас паступленьня запыту згаданы нарматыўны акт яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Юрысты БАЖ падкрэсьліваюць, што на момант разгляду запыту Канстытуцыйным судом праект закону ўжо быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнка і ўступіў у законную сілу раней, чым БАЖ атрымаў адказ.

Арганізацыя зьбіраецца паўторна зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд з аналягічным запытам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG