Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Расея душыла, душыць і будзе душыць, каб мы стаялі на каленях перад ёй”.


Радыё Свабода Водгукі слухачоў 10 студзеня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Іван Карпавіч, Менск: ) “Хачу сказаць наконт выбараў. Дзеці, якія арганізоўваюць падпіску за прэзыдэнтаў будучых, гэта бессэнсоўная праца! Яшчэ Ярмошына сказала год таму: “70 зь нечым адсоткаў і адзін тур”. Навошта вам так проста губляць час. Адміністрацыйны рэсурс усё вырашыць. Мы, выбаршчыкі, не вырашаем пытаньне аб выбары главы дзяржавы. Гэта на ўсёй постсавецкай прасторы. Раней было 99,9%, зараз проста сумленьне не дазваляе. Але ўжо ідзе і да гэтага: Назарбаеў атрымаў больш за 90%. Вось вам, калі ласка. Гэтая камуністычная сыстэма была, будзе і ёсьць. І нічога вы ня зробіце, ні Нямеччына, ні Францыя, ні Амэрыка. На ўсёй постсавецкай прасторы дыктатура была, ёсьць і будзе! Сталін у руля быў, ёсьць і будзе!

Яшчэ хачу выказацца наконт эканамічнай блякады Ўкраіны па газу. Узгадайце, хто ў нашым узросьце, 33-ы год. Была эканамічная галадоўка, і Ўкраіну ачапілі кагэбісты і дайшло да людажэрства. Загінула 60 мільёнаў украінцаў з голаду. І сёньня імпэрскія замашкі Расеі, малады Сталін ў Крамлі, дык ідзе газавая блякада Ўкраіны. І ўсё на падмане, бессаромна хлусяць, падманваюць народ Украіны і ўсяго былога Савецкага Саюзу. Нідзе няма праўды, паўсюль толькі хлусьня. І заўжды Расея душыла, душыць і будзе душыць, каб мы стаялі на каленях перад ёй”.

(Мазура Надзея: ) “Хутка будуць выбары. А як можна галасаваць за нашага прэзыдэнта Лукашэнку, калі ён ня сочыць за сваімі чыноўнікамі? Яны нахабна плююць і абражаюць людзей! Дарогі ў нас жахлівыя, горад нас закінуты! Ніхто ні за чым ня сочыць. Канечне, наш кулак праедзе на машыне да сябе ў выканкам. І ён на гэта глядзіць спакойна. Дарога не расчышчана нават там, дзе дзеці ходзяць у школу. Як можна ісьці далей галасаваць за нашага прэзыдэнта, калі ўсё так закінутае, усё так недагледжана! Як можна, калі наша прэзыдэнт па тэлебачаньню кажа адно, а чыноўнікі зусім іншае!”

(Спадарыня: ) “Толькі ўчора нашае навагрудзкае прадпрыемства грамадзтва сьляпых цалкам пачало працаваць. І ўсё рабочыя вельмі хвалююцца, ці будзе ім аплачаны мінулы тыдзень.

Пасьля зацяжной хваробы, падаючы на вельмі сьлізкіх дарогах, выйшла на працу і я. І начальніка цэху не абурыла мая цяжкая рана на левай руцэ. Яна адразу сунула мне калючы мэтал і заявіла: “Калі ты ня хочаш працаваць з калючым мэталам – для цябе няма працы на нашым прадпрыемстве!” Дырэктар, назіраючы, як я рву сваю траўміраваную руку, таксама паставіўся да гэтага спакойна і адмовіўся са мной размаўляць.

Ідуць выбары. Лукашэнка на ўсю краіну заяўляе, што ў дзяржаве, якой ён кіруе, старыкі, дзеці і інваліды абаронены, і ўсе людзі жывуць вельмі добра. Слухаць гэта немагчыма! У нас жывуць цудоўна толькі чыноўнікі, якія за кошт людзей забясьпечваюць нармальным жыцьцём сваіх дзяцей”.

(Спадар: ) “Добры дзень, Свабода! Цяпер ідзе збор подпісаў. Валянцёры Лукашэнкі зьбіраюць подпісы на заводах, у інтэрнатах, установах у прысутнасьці начальнікаў гэтых службаў, цэхаў. Людзей пужаюць, прымушаюць прыходзіць з пашпартамі і падпісвацца. Гэта ёсьць добраахвотна прымусовы мэтад: не падпішаш – кантракт не заключым. А іншых кандыдатаў не пускаюць на заводы. Ці будуць гэтыя лісты залічаны? Іх трэба ануляваць! Яго збор подпісаў трэба прызнаць несапраўдным! А зараз яго людзі ўжо выйшлі на вуліцу, але там чаргі няма, там праходзяць міма, і ніхто не падпісваецца. А ён ужо подпісы сабраў добраахвотна прымусова. Хачу, каб гэтым заняліся Мілінкевіч, Казулін, каб гэтыя подпісы анулявалі!”

SMS-паведамленьні 6-10 студзеня

У любы час вы можаце даслаць СМС-паведамленьне на нумар мабільнага тэлефону ў Беларусі 391-22-24. Нумар для СМС-паведамленьняў у Чэхіі (8-10-420) 724 231 968.

“Я просты чалавек хачу пажадаць выздараўленьня прэм’ер-міністру Ізраіля Арыэлю Шарону і малюся за ягонае здароўе. Ізраіль быў, ёсьць і будзе заўжды!”

“Я за Ўкраіну, за Віктара Юшчанку. “Газпром” Расеі – гэта зброя ў руках крамлёўскага рэжыму, асабліва зімой, а таксама сродак падману і зладзейства”.

“Пакуль Расея ня зьменіць сваю старарэжымную імпэрскую палітыку, нічога добрага ад Расеі чакаць нельга! Саскевіч”.

“Нарэшце можна даслаць SMS на маё каханае радыё. Дзякую. Ваш сталы слухач зь Ліды Аляксандар”.

“Добры дзень! Просьба да станцыі “Нямецкая Хваля”. Перанясіце, калі ласка “Беларускую хроніку” на іншы час, напрыклад, 17:45, таму што пасьля 18-й я слухаю “Свабоду”. Яшчэ хацеў бы, каб новая польскай радыёстанцыя таксама не перасякалася са Свабодай. Васіль”.

“Ці не асьцерагаецеся вы таго, гэты нумар заблякуюць ці ліквідуюць? Ільля, студэнт з Горадні”.

“Чаму вы не асьвятляеце паездкі Мілінкевіча па Краіне? Калі ён прыедзе да нас? Віншую з Калядамі. Уладзімер Міхайлавіч, Смаргонь”

“Прашу ЗША, Эўрапейскі Саюз і асобна Стакгольм прысвоіць Нобэлеўскую прэмію вялікаму беларусу, паэту Рыгору Барадуліну! Гэта будзе справядліва. Саскевіч”.

“Пытаньне Мілінкевічу. Пасьля яго магчымай перамогі, што будзе з вэртыкальлю?”

“З Раством Хрыстовым!”

“Прывітаньне. Абураны перадвыбарнай агітацыяй за Лукашэнку і ціскам на выбаршчыкаў ТБ асобай Авяркова. Заклікаю ўсіх паплечнікаў перамен паўстаць пад сьцягі А. Мілінкевіча”.

“Наперадзе шмат працы, але мы пераможам! Аляксандар Мілінкевіч – наш прэзыдэнт! Мядзель”.

“Слухач “Свабоды”. Мне здаецца, што дарэмна З. С. Пазьняк зьбірае подпісы для вылучэньня. Справа ў тым, што ён не зьбярэ 100 тысяч подпісаў, але тым самым дабавіць галасоў Луку. Той скажа па БТ, што ў апазыцыі няма нават 100 тысяч падтрымкі. А ўвогуле “правадыр” вызначаны”.
XS
SM
MD
LG