Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

І.Сярэдзіч зьвярнуўся да Лукашэнкі з просьбай спыніць рэпрэсіі


Радыё Свабода Наклад 3 і 4 падвоенага нумару незалежнай газэты “Народная Воля” ад учорашняга вечара знаходзіцца ў Дубровеньскім райадзеле міліцыі, што на Віцебшчыне. Учора 27 тысячаў асобнікаў па дарозе са Смаленскай друкарні ў Менск на расейска-беларускай мяжы затрымалі супрацоўнікі адзелу барацьбы з кантрабандай Віцебскай мытні.

У выніку ўвесь наклад газэты перавезьлі ў Дубровеньскі райадзел міліцыі. Галоўнаму рэдактару “Народнай Волі” Іосіфу Сярэдзічу сёньня а першай гадзіне намесьнік начальніка Віцебскай мытні патлумачыў прычыну затрыманьня – нібыта нумар накладной быў напісаны ад рукі. Дагэтуль невядома, ці будзе вернуты затрыманы наклад газэты.

Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч сёньня накіраваў ліст прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, у якім просіць спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да “Народнай Волі” з боку падначаленых кіраўніку дзяржавы структураў.
XS
SM
MD
LG