Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праляскоўскі будзе кіраваць ідэалёгіяй


Паводле БелаПАН Чарговыя кадравыя перастаноўкі правёў прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Мікалай Іванчанка вызвалены ад пасады намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта і прызначаны памочнікам прэзыдэнта -- галоўным інспэктарам па Менскай вобласьці.

Уладзімір Сінякоў вызвалены ад пасады памочніка прэзыдэнта - галоўнага інспэктара па Менскай вобласьці. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзь Нявыглас прызначыў яго начальнікам галоўнага ўпраўленьня кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта.

Алег Праляскоўскі, які быў вызвалены ад пасады намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта 4 студзеня, прызначаны памочнікам прэзыдэнта -- начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG