Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Птушыны грып пашыраецца ў Турэччыне


Радыё Свабода Яшчэ чатырнаццаці хворым у трох рэгіёнах Турэччыны пацьвердзілі дыягназ птушынага грыпу, улучна з трыма дзецьмі, якія памерлі раней. З падазрэньнем на вірус птушынага грыпу ў шпіталях знаходзяцца яшчэ 78 чалавек.

Сусьветная арганізацыя здароўя пацьвердзіла, што ўсе 14 чалавек хворыя на сьмяротна небясьпечную форму птушынага грыпу, штам H5N1. Аднак, кіраўнік місіі Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя сказаў, што пакуль няма прызнакаў таго, што вірус перадаецца ад чалавека чалавеку.

Сёньня ж паступіла інфармацыя пра восьмы выпадак птушынага грыпу ў Кітаі.

Грузія і Азербайджан забаранілі экспарт птушынага мяса з Турэччыны.
XS
SM
MD
LG