Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альжыр плянуе купляць ваенныя самалёты МіГ-29 у Беларусі?


Радыё Свабода Як паведамляе агенцтва навінаў "Middle East Newsline" (стужка навінаў Блізкага Ўсходу), Альжыр мяркуе закупаць зброю ў Беларусі на суму 1,5 мільярда даляраў. Размова ідзе пра набыцьцё самалётаў MiГ-29. Як паведаміла агенцтву крыніца ў Міністэрстве абароны Альжыру, у часе адпаведных перамоваў Беларусь прапанавала гэтае краіне больш нізкія цэны, чым Расея.

Нашыя карэспандэнты паспрабавалі спраўдзіць гэтую інфармацыю ў Міністэрстве абароны Беларусі. У часе размовы са "Свабодай" прадстаўнік прэсавай службы падкрэсьліў, што Міністэрства абароны, увогуле, не займаецца камэрцыйнай дзейнасьцю. Што да інфармацыі пра гандаль самалётамі, то ён выказаў наступнае меркаваньне:

(Супрацоўнік прэсавай службы міністэрства абароны: ) “Размова ідзе хутчэй за ўсё пра мадэрнізаваныя самалёты, не пра самалёты, а мадэрнізацыю. ВПК гэтым займаецца. У нас ёсьць такая структура – ваенна-прамысловы камітэт Беларусі. Вам лепш туды пазваніць”.

Мы патэлефанавалі таксама і ў ваенна-прамысловы камітэт:

(Прадстаўнік Ваенна-прамысловага камітэту: ) “Калі я вам дам гэтую інфармацыю, то яна ня будзе мець аніякай вагі, бо я не ўпаўнаважаны яе прадстаўляць. Вам, напэўна, лепш пазваніць ва Упраўленьне міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва”.

Мы датэлефанаваліся таксама ва Ўпраўленьне міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, аднак там параілі зьвярнуцца ў прэсавую службу Міністэрства абароны.

Тым часам, як перадае са спасылкай на крыніцы ў міністэрстве абароны Альжыру агенцтва "Middle East Newsline", падчас візыту ў гэтую краіну летась у чэрвені міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў вёў перамовы са сваімі альжырскімі калегамі пра розныя накірункі ў двухбаковым ваенным супрацоўніцтве.

“Беларусь прапанавала ўсё. Яны гатовыя навучаць альжырскіх вайскоўцаў, забясьпечваць экспэртызай адносна разьвіцьця і вытворчасьці зброі, а таксама прадаваць тэхналёгіі”, гэтак сказала ў размове з "Middle East Newsline" крыніца ў міністэрстве абароны Альжыру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG