Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наклад "Народнай Волі" зноў затрымалі


Радыё Свабода Як стала вядома Радыё Свабода, некалькі гадзінаў таму на расейска-беларускай мяжы быў ізноў затрыманы наклад 3-га і 4-га падвоенага нумару недзяржаўнай газэты “Народная Воля”.

Падрабязнасьці гэтага інцыдэнту цяпер высьвятляюцца. Вядома толькі, што наклад газэты пакуль знаходзіцца на памежным пункце ў Рудні. Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч дагэтуль ня можа даведацца, на якой падставе і супрацоўнікі якой структуры затрымалі газэту.

На мінулым тыдні гэтак жа на расейска-беларускай мяжы былі затрыманыя 1 і 2 падвоены нумар “Народнай Волі”. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі гэта тым, што суправаджальныя дакумэнты не былі аформленыя адпаведным чынам. 27 тысячаў асобнікаў амаль суткі знаходзіліся ў Дубровеньскім аддзеле ўнутраных справаў, потым газэты вярнулі выдаўцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG