Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына: Вайтовіч вырашыў "моцна бразнуць дзьвярыма"


Радыё Свабода Ніякіх заяваў ад Аляксандра Вайтовіча ў Цэнтрвыбаркам не паступала. Але гэта і не патрабуецца, прэтэндэнт можа проста не здаваць падпісныя лісты ў камісію. Паводле Лідзіі Ярмошынай, заявы спадара Вайтовіча – гэта ўсяго толькі жаданьне прыцягнуць да сябе ўвагу.

(Ярмошына: ) “Нам шкада, што адзін з прэтэндэнтаў сыходзіць, паколькі гэта заўсёды адбіваецца на жывасьці выбарчага працэсу ня вельмі добра. Таму што калі прэтэндэнтаў больш, натуральна, выбарчы працэс больш жывы. Але гэта ягонае права”.

Лідзія Ярмошына мяркуе, што Аляксандар Вайтовіч зразумеў, што подпісы зьбіраць цяжка, і ён наўрад ці зьбярэ 100 тысяч. Менавіта таму, лічыць Ярмошына, ён вырашыў “моцна бразнуць дзьвярыма”.

Гл.таксама • А.Вайтовіч зьняў сваю кандыдатуру
XS
SM
MD
LG