Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Каб у рэкляме яшчэ было згадана, дзе можна дастаць сетачку!"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 9 студзеня

“Советская Белоруссия”, 1946 год:

“Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі працавала Дзяржаўная эстрада. З аднаўленьнем працы філярмоніі ў Менску ў яе складзе была адноўлена праца эстрады. Цяпер Беларуская дзяржаўная філярмонія і эстрада значна пашырыліся… Кіраўніцтву ў справах мастацтва дазволена вылучыць беларускую дзяржаўную эстраду са складу філярмоніі, перадаўшы ў распараджэньне эстрады тэатар вадэвілю ў горадзе Менску, абласны джаз у Баранавічах і эстрадных выканаўцаў”.

“Вечерний Минск”, 1976 год. Ліст Г.Якубоўскага:

“Добрую рэкляму прачытаў я пра электрабрытву “Масква-3”. Сапраўды, брытва голіць чыста і хутка, але ж хацелася, каб у рэкляме яшчэ было згадана, дзе можна дастаць сетачку да гэтай брытвы. Рэч у тым, што вось ужо год, як з-за гэтай сетачкі брытва ў мяне не працуе. Я неаднаразова зьвяртаўся і ў майстэрні па рамонце электрабрытваў, і ў крамы, але паўсюль атрымліваў адказ: “Няма, і бывае вельмі рэдка”.

“Знамя юности”, 1986 год. Палажэньне аб прэміях ЛКСМБ у галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і архітэктуры:

“Да разгляду на атрыманьне прэміяў прымаюцца ідэйна сьпелыя высокамастацкія творы літаратуры і мастацтва, якія адлюстроўваюць гераічныя справы маладога пакаленьня і ягонага авангарду — камсамолу ў барацьбе за пабудову камуністычнага грамадзтва, што набылі папулярнасьць і прызнаньне сярод моладзі. Прэміямі Ленінскага камсамолу Беларусі паўторна не ўганароўваюць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG