Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці жыхары сталіцы падпісваюцца за патэнцыйных кандыдатаў?


Радыё Свабода "Ці мелі вы магчымасьць аддаць подпіс за патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта?" З гэтым пытаньнем карэспандэнтка “Свабоды” зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці мелі ўжо вы магчымасьць падпісацца за каго-небудзь з патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта?”

(Спадарыня: ) “Не, ня мела”.

(Карэспандэнтка: ) “А ці бачылі зборшчыкаў подпісаў?”

(Спадарыня: ) “Не, нікога не сустракала”.

(Спадар: ) “Я падпісаўся за дзейнага прэзыдэнта Беларусі. У маім інтэрнаце зьбіралі подпісы, дык я і аддаў”.

(Спадар: ) “Калі шчыра, то я пакуль ня ведаю, хто ёсьць хто, хто прэтэндуе на гэтую пасаду на дадзены момант. Пакуль толькі адзін чадавек вядомы”.

(Карэспандэнтка: ) “Ведаеце патэнцыйных кандыдатаў?”

(Спадарыня: ) “Быў Кангрэс дэмакратычных сілаў, дык выбралі кандыдата, то я, хутчэй за ўсё, буду за яго галасаваць”.

(Спадар: ) “Так, я аддаў свой подпіс пакуль што за Зянона Станіслававіча Пазьняка”.

(Спадар: ) “Я ня ведаю, як гэта ўсё будзе арганізавана — будуць хадзіць па кватэрах ці як яшчэ”.

(Спадар: ) “Няма інфармацыі, што другія кандыдаты прапаноўваюць”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці мелі ўжо вы магчымасьць аддаць свой подпіс за каго-небудзь з патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта?”

(Спадарыня: ) “Мелі, але не аддалі. Да нас дахаты прыйшлі і прапанавалі прагаласаваць за Лукашэнку”.

(Карэспандэнтка: ) “А чаму не аддалі?”

(Спадарыня: ) “А мы думаем, у нас яшчэ ёсьць час”.

(Спадар: ) “Да нас таксама прыходзілі. Трэба яшчэ разглядзець магчымыя кандыдатуры, якія будуць канкурэнты, кандыдаты”.

(Спадар: ) “Яшчэ ня бачылі зборшчыкаў подпісаў. А з намі праводзілі палітынфармацыю”.

(Спадар: ) “Я ведаю толькі Лукашэнку”.

(Спадар: ) “Аднаго ведаю, акрамя Аляксандра Рыгоравіча, але прозьвішча забыўся”.

(Спадарыня: ) “Так, да мяне прыходзілі, і я аддала свой подпіс за Лукашэнку”.

(Спадарыня: ) “Яшчэ не”.

(Карэспандэнтка: ) “А ці бачылі вы дзе-небудзь зборшчыкаў подпісаў?”

(Спадарыня: ) “На вуліцы бачыла”.

(Карэспандэнтка: ) “А будзеце за каго-небудзь падпісвацца?”

(Спадарыня: ) “Буду, канечне. За каго? За бацьку нашага”.

(Спадар: ) “А пагляджу, як яны прадставяць кандыдатаў. Трэба ж паглядзець, за каго галасаваць”.

(Спадарыня: ) “Рэч у тым, што я нават ня ведаю, хто балятуецца, апроч цяперашняга прэзыдэнта”.

(Спадар: ) “Ня меў. У прэсе вельмі мала інфармацыі, таму падпісацца за каго-небудзь ня маю магчымасьці. Прайшло некалькі артыкулаў, якія нічога не раскрываюць”.
XS
SM
MD
LG