Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вельмі міла гуляюць у хакей у турніры на прыз прэзыдэнта".


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 7, 8 і 9 студзеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

9 студзеня 2006 г.

(Спадар:) “Добры вечар, Свабода! Вось сёньня 6 студзеня ўвечары я сапраўды ўдакладніў для сябе, што такое ваш хвалёны так званы вольны мікрафон. Мікрафон сапраўды вольны: я вось гавару, вы нешта там, мабыць, запісваеце. Але ж аднаго мікрафону мала, каб маю думку пачулі слухачы! Патрэбны рэтрансьлятар, радыёперадатчык, які знаходзіцца ў вас, так званы ваш эфір. А вы сёньня даеце толькі дзьве хвіліны гэтага эфіру! Дык вось за ўвесь вечар я пачуў гэтыя самыя дзьве хвіліны трохразова паўтораныя. Ну, і што з гэтага вольнага мікрафону? Дарэмна пераводзіце час і сродкі, калі пускаеце ў эфір толькі два ці тры выступы. Падумайце з гэтай нагоды, выслухайце слухачоў, можа хто вам параіць слушную думку з гэтым вашым хвалёным так званым вольным мікрафонам”.

(Спадар:) “Прывітаньне, Радыё Свабода! Я хачу, каб вы, Радыё Свабода, перайменавалі “жывы эфір”, на “сабакі нанятыя”. І як мне пагаварыць з сапраўдным чалавекам па тэлефоне, а не тэлефанаваць пад запіс?”

(Спадар:) “Учора на ступенях унівэрмагу “Беларусь” стаялі двое падпісчыкаў за Лукашэнку. Чаму б не паставіць побач яшчэ трох-чатырох, каб зьбіралі за астатніх кандыдатаў?”

(Спадар:) “Сёньня раніцай слухаў вашу перадачу. Трэба сказаць, што вельмі слабыя тлумачэньні і сама перадача. Кажуць пра нейкія чуткі і іншае адносна збору подпісаў. Калі трэба, можам дапамагчы. Паведаміце вышэйшаму кіраўніцтву, што так слаба выступаюць, ня кажуць, што трэба рабіць. То бок парушаюцца правы, законы, але нічога не ўказваюць. Гэта, як прыклад”.

(Міхаіл Леках:) “З надыйшоўшым Новым Годам! З Раством вас!

Хацеў бы сказаць некалькі словаў пра газавы скандал. Справа ў тым, што гэтымі пытаньнямі я займаюся прафэсійна як экспэрт-аналітык. Пра што вы ня кажаце радыёслухачам. Перш за ўсё скажам, што гэта спрэчка аб’ектаў гаспадараньня. Па-другое, Расея нікому нічога не абавязана! Яна – прадавец, Украіна – пакупнік. Прадавец устанаўлівае кошты. Зь якога часу, выбачайце, пакупнік устанаўлівае кошты? Трэцяе, Украіна – зладзейскі пакупнік, ва Ўкраіне кралі газ! Пра гэта я пісаў і хачу сказаць, што за старыя грахі канца мінулага стагодзьдзя яны разьлічыліся, прызналі крадзеж і аплацілі. Зараз зноў кралі. Атрымаўся эўрапейскі скандал. Расея мае тавар і мае права браць столькі, колькі захоча, бо гэта яе тавар. І няма чаго іх фінансаваць на шкоду грамадзянінам сваёй краіны!”

(Спадар:) “Вельмі міла гуляюць у хакей у турніры на прыз прэзыдэнта. Адразу бачна, што прыехалі падурэць, толькі мне невядома, колькі з казны заплацілі грошай, каб іх запрасіць. Можа, я пачую адказ”.

(Уладзіслаў:) “Да таго, каб далучыць суседзяў да Свабоды, трэба напісаць аб’яву з назвай Радыё “Свабода” і частотамі і наклеіць у пад’езьдзе побач з паштовымі скрынямі. Напісаць такую аб’яву можна каляровымі флямастэрамі альбо праз трафарэт, альбо на кампутары, альбо выразаўшы літары са старога часопісу”.

(Людміла:) “Шаноўнае Радыё Свабода! Я вас віншую з Божым нараджэньнем, з Калядамі, з Новым Годам! Жадаю вам здароўя, вольнай, свабоднай Беларусі!

Мая прапанова. Год 2006 – юбілейны год Максіма Багдановіча. Нашыя сымбалі – “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг. Праз Радыё Свабоду я хачу павіншаваць адзінага кандыдата Алеся Мілінкевіча са сьвятамі! І хай зорка Вэнэра Максіма Багдановіча дасьць нам сілы, моц духа, а ўсім людзям Беларусі асьвятліць розум і душы!”

(Спадарыня, Ліда:) “Прывітаньне, шаноўная Свабода! Віншую вас зь нядзельным днём! Самага найлепшага вам у нядзельку, здароўя і посьпехаў!”

(Анастас Семяновіч:) “На пытаньне, якая чутнасьць Радыё Свабода. Мой прыёмнік “Grundig”на частотах 9865 і 11925 з 18 часоў да 22 часоў – чутнасьць добрая. А раніцай слухаю на хвалі 612 мэтраў. Заўвагаў у мяне да вас, дарагія сябры, няма. Старайцеся працаваць і гэтак далей.

Прапанова да вас такая. Старайцеся максымальна даваць інфармацыю пра Беларусь, параўноўвайце жыцьцёвы узровень насельніцтва з нашымі суседзямі. Дзякуй за ўвагу”.

(Спадар:) “Я наконт выбараў. Па вашаму Радыё падрабязна распавядалі, як Мілінкевіч паехаў у Польшчу і як ён з гэтымі панамі гутарыў. Дык што ж атрымліваецца, нешта не зусім разумею. Паколькі Польшча вядзе ня вельмі сяброўскую палітыку ў адносінах да нас, а ён заручаецца падтрымкай Польшчы! Што ж тады атрымліваецца? Мы наш родны славянскі народ Расею адставім, калі прыйдзе Мілінкевіч, і будзем “якшацца” з зусім непатрэбнай нам Польшчай, зь якой мы ні па крыві ня маем ніякай супольнасьці, якая падтрымлівае палітыку Амэрыкі. Ці справа гэта?

Я за альтэрнатыўныя выбары, але тут атрымліваецца вось які перагіб. Таму палітыка Лукашэнкі ў гэтым пляне вельмі правільная і справядлівая. І дай Бог яму здароўя, правільна ён робіць!

Я ўважліва паслухаў па вашаму радыё кандыдатаў на пост прэзыдэнта. Можна адзначыць выступленьне Гайдукевіча, больш-менш зьвязнае і разумнае. Усе ж астатнія, Бог ты мой, гэта варты жалю дзіцячы лепет на лужку. Прыплятаюць сюды нейкую трубу, базы расейскія… Ці ў гэтым справа! Як можна вам даверыць дзяржаву, калі вы ня ў чым не арыентуецеся! Вы нават не разумееце гэтыя адносіны, ці то Расея шантажуе ці то яе… Зусім ня бачна, якая праграма ў іх, што яны думаюць. Бог ты мой, вось гэтыя людзі прэтэндуюць на пасаду прэзыдэнта! А ў Пазьняка дык увогуле толькі нацыяналістычныя нейкія размовы, хаця ён і не праваслаўны. Дзікунства нейкае! Ну, як так можна? Хоць бы падрыхтаваліся, хоць бы нешта сказалі. Таму, дарагія мае, трэба, каб толькі Аляксандар Рыгоравіч намі кіраваў, інакш мы прападзем!”

(Спадар:) “Наступілі часы, калі народы сьвяткуюць дзень нараджэньня Хрыста, сьпяваюць Калядкі, ставяць сьвечкі ў храмах, б’юць у званы. А ў нас у Менску стаяць помніку галоўнаму атэісту, галоўнаму барацьбіту з рэлігіяй – Леніну, які сьцьвярджаў, што рэлігія – опіюм для народу. Таму лічу неабходным, як мага хутчэй, дэмантаваць шматлікія помнікі гэтаму чалавеку, гэтаму тэрарысту і пачынальніку грамадзянскай вайны. Ён казаў: “Грамадзянская вайна – гэта трыюмф савецкай улады”. Даруй, Госпадзе!”

(Спадар:) “Добры дзень, Свабода! Толькі што пачуў па радыё пра тое, што прапаноўваецца ўсёй дэмакратычнай грамадзкасьці галасаваць у вызначаныя часы па ўсёй Беларусі. Гэтая прапанова вельмі каштоўная, можа нават і своечасовая, бо ёсьць час падрыхтаваць усіх людзей, праінфармаваць іх, каб так было. Таму што, калі гэта будзе зроблена, хай нават палова дэмакратаў прыйдзе, усё роўна гэта будзе вялікая колькасьць. І хай улады бачаць, зь кім ім прыйдзецца мець справы, калі будзе фальсыфікацыя. Толькі трэба, каб усё гэта арганізавалі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG