Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыю недзяржаўнай газэты “Брестский курьер” абрабавалі


Радыё Свабода, Берасьце У часе калядных сьвятаў з памяшканьня, дзе знаходзіцца рэклямная служба газэты, з кампутараў была скрадзеная база дадзеных, што ўтрымлівала ўсе дамовы і рахункі.

Пра здарэньне стала вядома раніцай 9 студзеня, калі супрацоўнікі газэты прыйшлі на працу. У выходныя дні будынак, дзе месьціцца “Брестский курьер”, ахоўваецца ўласнымі вартаўнікамі, але нічога падазронага яны не заўважылі. Цяпер да расьследаваньня гэтага здарэньня далучыліся супрацоўнікі аддзелу “Ахова”.

“Брестский курьер” – найбольш вядомае незалежнае выданьне рэгіёну. Напрыканцы мінулага году газэта была выключаная з падпіснога каталёгу, а сама падпіска была адноўленая толькі ў апошнія дні сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG