Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калі кажуць “не”, то хочацца ўдвайне


Віктар Жыбуль, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Ледзьве не з самага нараджэньня чалавек сутыкаецца з усялякага кшталту забаронамі й абмежаваньнямі. Шмат хто кажа яму “не”. Кажуць і сябры-зычліўцы, і староньнія людзі з прэтэнзіяй на аўтарытэт. Ты можаш слухацца іх, а можаш і рабіць усё па-свойму, не зважаючы ні на якія забароны. Апошняе нават выглядае больш натуральна, бо псыхолягі заўважылі адну цікавую рэч: калі чалавек чуе слоўную канструкцыю з часьцінкаю не і дзеясловам загаднага ладу, то гэтае самае не падсьвядома нэўтралізуецца, і чалавек робіць усё насуперак. (Цікава: няўжо ў нас здараецца столькі злачынстваў, бо галоўныя хрысьціянскія запаветы пачынаюцца зь не: не забі, не скрадзі і г. д.?)

Іншая рэч – забароны не на слоўным, а на фізычным узроўні – калі чалавеку ня толькі кажуць “не!”, але й зьвязваюць рукі. Гэтак у ня надта дэмакратычных краінах робяць улады зь невыгоднымі ім незалежнымі выданьнямі, грамадзкімі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі. Але забараніць можна ўстанову, а думку, ідэю, меркаваньне – не. Вольныя думкі жывуць надматэрыяльна, і пасьля кожнай забароны іх моц толькі падвойваецца і патройваецца. Застаецца пачуцьцё супраціву, якое працягвае рухаць прагрэсам. Галоўнае – захаваць кожнаму ў сабе гэтае пачуцьцё, заставацца самім сабою нават у самых неспрыяльных варунках...

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (4-ы квартал)
XS
SM
MD
LG