Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абавязкі Дзяржсакратара Рады бясьпекі будзе выконваць Ю.Крывашэеў


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў палкоўніка Юрыя Крывашэева выканаўцам абавязкаў Дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Генадзя Нявыгласа, якога пазаўчора прызначылі кіраўніком прэзыдэнцкай Адміністрацыі.

Спадар Крывашэёў летам 2005 году стаў намесьнікам Дзяржсакратара. Да гэтага часу ён узначальваў управу міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржсакартарыяту Рады бясьпекі.

Аналітыкі адзначаюць, што выканаўцам абавязкаў стаў не Ўладзімер Шафарэнка, які таксама зьяўляецца намесьнікам Дзяржсакратара, але, адрозна ад Юрыя Крывашэева, мае званьне генэрал-маёра.

У свой час, прызначаючы палкоўніка Крывашэева намесьнікам Дзяржсакратара, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яму патрэбны пры ўладзе "чэсныя людзі".
XS
SM
MD
LG