Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка рэзка крытыкуе падпісаную дамову пра газ


Радыё Свабода Былая прэм''ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка заявіла аб сваёй гатовасьці абскардзіць у судзе расейска-украінскую дамову аб пастаўках і транзыце газу.

5 студзеня цягам прэсавай канфэрэнцыі Цімашэнка заявіла, што дамову трэба разарваць, а таксама пакараць тых афіцыйных прадстаўнікоў Украіны, якія яе падпісалі. Паводле падпісанай дамовы Ўкраіна будзе купляць газ з Расеі і Сярэдняй Азіі па 95 даляраў за тысячу кубамэтраў, але расейскі газ Украіне будзе абыходзіцца ў 230 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Цімашэнка таксама скрытыкавала тое, што правы на дастаўку газу ва Ўкраіну перададзены "незразумелай структуры" "РосУкрЭнерго", якая мае вельмі малы статутны капітал.

(Цімашэнка: ) "Лічыць дамову, якая падпісаная чыноўнікамі, з боку Ўкраіны пасьпяховай можна толькі зь вялікага перапою пасьля Новага году. Таму што любы чалавек, які прафэсійна разумее гэтыя пытаньні, абсалютна ясна можа зрабіць выснову, што гэта проста, калі не сказаць глупства, то непрафэсійнасьць. А калі гэта рабілася сьвядома, то гэта папросту сьвядомая перадача ўкраінскіх магчымасьцю камэрцыйным структурам."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG