Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я С.Скрабца адмовілася паставіць подпіс за А.Лукашэнку


Радыё Свабода Жонка палітвязьня Сяргея Скрабца Аляксандра паведаміла “Свабодзе”, што ў чацьвер увечары да яе на кватэру прыйшлі дзьве зборшчыцы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Яны прадставіліся як супрацоўніцы ЖЭСу і не паказалі пасьведчаньняў сябраў ініцыятыўнай групы.

(Скрабец: ) “Нічога не паказалі, абсалютна, у руках у іх былі паперкі, і яны сказалі, што зьбіраюць подпісы на карысьць дзейнага прэзыдэнта Лукашэнкі. Я сказала: “Не, я ня буду за яго падпісвацца, маю я права?” — “Так, канечне, канечне…” І я зачыніла дзьверы”.

Аляксандра Скрабец мяркуе, што зборшчыцы подпісаў ня ведалі, што патрапілі на кватэру да чалавека, які знаходзіцца ў турме за свае перакананьні, і таму асабіста яна не пакрыўдзілася на гэтых жанчын. Але сын Сяргея Скрабца Мікалай абурыўся такой прапанове.
XS
SM
MD
LG