Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пераконваюся ў нізкім узроўні вашых перадачаў, параўнальна з тымі ж рэдакцыямі “Свабоды” на ўкраінскай ці рускай мове...”


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 5 і 6 студзеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

6 студзеня 2006 г.

(Спадар: ) “Я ўжо дастаткова часта пераконваўся, што вам марна рабіць якія-небудзь крытычныя заўвагі. Але вось каторы раз чую вашыя абвесткі ці пытаньні тыдня, дык не ўстрымаўся патэлефанаваць яшчэ раз.

Пераконваюся ў нізкім узроўні вашых перадачаў, параўнальна з тымі ж рэдакцыямі “Свабоды” на ўкраінскай ці рускай мове. Калі ласка, не спускайцеся яшчэ далей з дапамогай такіх бездапаможных пытаньняў тыдня і такіх конкурсных абвестак, хіба што для дэбілаў. Стаўце пытаньні, якія выклікалі б дыскусіі і падтрымлівайце такія спрэчкі.

На гэтым тыдні вы самі маеце магчымасьць пераканацца ў маёй рацыі, задаючы такое пытаньне тыдня. Вось сёньня ўжо чацьвер, а я яшчэ ня чуў, каб хто-небудзь з вашых слухачоў, якіх, я мяркую, ня так ужо і шмат, хаця вы робіце выгляд, што ўсё насельніцтва Беларусі выключае свае тэлевізары і прыпадае да радыёпрыёмнікаў, каб злавіць хвалі Свабоды ў той самы час, калі адбываецца несанкцыянаваны забор вашых хваляў, я маю на ўвазе кепскі прыём. Дык ніхто са слухачоў не патэлефанаваў на адказ на вашае пытаньне тыдня. Таму думайце, рашайце самі. Ня ведаю, як вы робіце справаздачу перад сваімі працадаўцамі, але ж і перад слухачамі таксама патрэбна было б некалі зрабіць справаздачу. Я думаю, час яшчэ для гэтага прыйдзе”.

(Анастас Семяновіч: ) “На пытаньне тыдня. Я і мая сям’я, сябры, знаёмыя будуць галасаваць за Алеся Мілінкевіча. Ён гатовы ісьці да канца, якія б перашкоды не былі. Самае галоўнае, што сям’я яго вельмі высакародная, а таксама і яго бацькі ўсяляк яго падтрымліваюць, ставяцца з паразуменьнем. Гэта вельмі важна. Гэты чалавек ня будзе ствараць каманду з бандытаў, якіх рэгулярна будуць судзіць. У гэтага чалавека каманда будзе з прафэсіяналаў, бо ён сам зьяўляецца прафэсіяналам. Ён – кандыдат фізыка-матэматычных навук, быў намесьнікам старшыні гарадзенскага гарвыканкаму, валодае пяцьцю мовамі. Я ўпэўнены, што большасьць народу падтрымае Алеся Мілінкевіча. На вялікі жаль, нашая выбарчая сыстэма не дазволіць абвясьціць яго прэзыдэнтам, а абвесьціць “элегантную перамогу” галоўнага начальніка Беларусі”.

(Спадар: ) “Паважаная “Свабода”! Для кожнага сумленнага, разумнага чалавека ніякага газавага крызысу не было. Была толькі рашучасьць Расеі падарваць эканоміку незалежнай Украіны як і іншых незалежных дзяржаваў былога Савецкага Саюзу, якія бяруць удзел у здабычы газу ў Сыбіры. Таму кошт газу для іх павінен быць значна ніжэйшы, чым кошт газу для Францыі, Аўстрыі, Германіі і іншых дзяржаваў, не прымаючых удзел у газавай здабычы. І гэтыя намаганьні Расеі, я лічу, праваліліся. Зусім незразумелая тэхналёгія дамоўленасьці з тэлеперадачаў Расеі і Беларусі, а зарубежныя радыёперадачы ў нас чуваць кепска. Мы жывем бяз праўды ў сябе і сьвеце”.

(Спадар: ) “Цяпер на Беларусі вядзецца збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты. Сабраць трэба аж сто тысяч подпісаў! Лічу гэта абсурдам, лічу гэта зьдзекам зь беларускіх грамадзянаў! Сабраць іх немагчыма ва ўмовах шматлікіх правакацыяў і перашкодаў з боку ўлад. Як можна сабраць подпісы ва ўмовах дыктатуры, а не свабоднага грамадзтва? Перашкоды незаконныя і абсурдныя! Якія ж гэта выбары свабодныя і справядлівыя? Людзі ў грамадзтве запалоханы ставіць подпіс за таго, каго яны лічаць сваім. Інфармацыі няма! У інтэрнаты не пускаюць! У КГБ выклікаюць! Міліцыю нацкоўваць! Людзі зьняверыліся, што можна нешта зьмяніць. Улады ў сваіх кабінэтах зларадна паціраюць рукі ад задавальненьня, што стварылі цяжкі ўмовы. Хадзіць па кватэрах, дзе ўсе дзьверы зачыненыя на замкі ад злодзеяў, ты мусіш стаяць пад дзьвярыма – гэта вельмі марудная справа і няўдзячная. Вынікі прадвызначаныя!”

5 студзеня 2006 г.

(Спадар: ) “Вырашэньне газавага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай – зьява знакавая. Украіна прадэманстравала здольнасьць актыўна супрацьстаяць імпэрскім замашкам суседа, а Расея захавала добрую міну ў дрэннай, а, можа, і небясьпечнай гульні”.

(Спадар: ) “Вось учора адзін мянчук заявіў наконт таннага газу і вайны паміж Расеяй і Ўкраінай, што ў нас такога ня можа быць, бо у нас такі прэзыдэнт. Але два гады таму Пуцін зусім закрыў газ для Беларусі, патрабуючы аддаць “Газпрому” усю сыстэму “Белтрансгазу” і рэзка падвысіць цану на газ. І правільна тады прэзыдэнт Лукашэнка назваў гэта “актам дзяржаўнага тэрарызму” і запатрабаваў ад прэм’ера Сідорскага прад’явіць Расеі рахунак за ўсё, за што ня плаціць Расея Беларусі. Гэта надта танныя тарыфы за расейскі транзыт пад зямлёй і ў паветры, дзьве магутныя стратэгічныя расейскія базы ў Беларусі, за няплату Расеяй пэнсіяў расейскім вайскоўцам-пэнсіянэрам, якія аселі тут пасьля выезду з Германіі і Польшчы, за ядзернае паліва “Плутоній-238” і ракеты, вывезеных у Расею і іншае. Усяго, па заяве Лукашэнкі, гэта больш за 1 мільярд даляраў штогод. Вось вам быццам бы і танны газ. На днях спадар Лукашэнка правільна сказаў, што танны газ – гэта не дабрачынная доблесьць Расеі. А яшчэ адзін аргумэнт, чаму Расея прадае танны газ Беларусі – гэта што Расея будуе зь Беларусьсю адзіную саюзную дзяржаву. Так, адну дзяржаву, дзе Беларусь у лепшым выпадку, будзе аўтаномнай рэспублікай у складзе Расейскай імпэрыі”.

(Мікалай Бельскі:) “Што чакаць у гэтым годзе? Для маіх землякоў гэта чаканьне навагодняга падарунка – закрыцьця бальніцы Пелецка-сельскага савету ў пэрспэктыўнай вёсцы Полымя і пабудовы там колькі-небудзь чарговых хат ды хлявоў. Яшчэ гэта чаканьне пэнсіяў, дзяцей і ўнукаў з гораду, чаканьне статыстычных заробкаў, руплівасьці гаспадара і дзяржаўнага бацькавага клопату. Для мяне гэта чаканьне вясеньняга павадку, адкрыцьця бальніцы, якая заменіць санаторый і курорты для народных лідэраў, чаканьне народнага адраджэньня праз вызначальную ролю цяперашніх памяркоўных... Для мяне гэта штогодняе чаканьне, слуханьне, бачаньне і чытаньне. Тым часам пішуцца добрыя вершы.

Поздравляем мы дедулю с Днём Победы в той войне. От души ему желаем, счастья, мира, долгих дней! Радовать всех своей жизнью, посвящать нам свои дни. Он защитником отчизны прожигал сквозь все огни, Чтобы мы могли родиться, и расти, творить, любить, Чтобы жизнью насладиться и такими как он быть.

(Анастас Семяновіч:) “Вельмі шаноўныя княгіні і князі Радыё Свабода! Я вас шчыра віншую з Калядамі! Зычу вам і вашым сем’ям здароўя на сто гадоў! Каб вы былі маладыя! Праца вашая вельмі-вельмі цяжкая, але вас родная Беларусь ніколі не забудзе за вашую шчырую працу.

А цяпер прапанова. Вельмі добра было б, каб на хвалях Свабоды выступіў наш вельмі шаноўны народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, які з часоў бальшавікоў і па цяперашні час вядзе рашучую барацьбу за родную мову”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG