Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Віцебскі кур’ер” замест “Белсаюздруку” будзе распаўсюджваць Б.Хамайда


Радыё Свабода Выйшаў першы ў новым годзе нумар газэты, якую з 1-га студзеня адмовілася распаўсюджваць праз свае шапікі дзяржаўнае прадпрыемства “Віцебскаблсаюздрук”. Ад сёньня незалежную газэту можна або атрымаць па падпісцы, або набыць у распаўсюдніка Барыса Хамайды каля дому №28 па вуліцы Леніна.

Спадар Хамайда пакуль што адзіны, хто распаўсюджвае “Віцебскі кур’ер”, а таксама “Народную волю” і часопіс “ARCHE” прыватным чынам.

Аднак неўзабаве, мажліва, будзе створана адмысловая сыстэма прыватнага распаўсюду – каб газэту можна было набыць на гарадзкіх кірамашах і ў іншых шматлюдных месцах.
XS
SM
MD
LG