Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобінская міліцыя канфіскавала 10 тысяч каляндарыкаў А.Мілінкевіча


Радыё Свабода Учора ўвечары на шашы Менск-Жлобін у вёсцы Беліца дарожнымі інспэктарамі Літашам і Парашчанкам быў затрыманы на ўласнай аўтамашыне старшыня Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валер Рыбчанка.

У Жлобінскім райаддзеле міліцыі сьледчая Яўгенія Ігнатуш правяла дагляд аўтамашыны. Былі сканфіскаваны 10800 календарыкаў на 2006 год з прозьвішчам і электроннай адрэсай кандыдата ад аб''яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Падпісныя лісты і газэту “Товарищ” міліцыянты не чапалі.

Валер Рыбчанка напісаў скаргу ў міліцэйскую кнігу. Амаль дзьве гадзіны міліцыянты ня ведалі, на якой падставе правесьці дагляд легкавіка партыйнага актывіста.

Дарэчы, акурат у вёсцы Беліца 23 сьнежня быў затрыманы кіраўнік рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча спадар Кацора. Тады міліцыянты сканфіскавалі з аўтамашыны Уладзімера Кацоры 57 тысячаў навагодніх віншавальных паштовак за подпісам Аляксандра Мілінкевіча.

Паштоўкі да гэтага часу міліцыя не вярнула.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG