Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым апазыцыянэрка абразіла судзьдзю Казачка?


Радыё Свабода Сёньня пракурор Чыгуначнага раёну Гомеля спадар Раманюк вынес грамадзкай актывістцы Марыі Багдановіч афіцыйнае папярэджаньне на падставе артыкулу 391 Крымінальнага кодэксу – абраза судзьдзі.

27 лістапада мінулага году міліцынты двойчы ўчынялі ператрус у кватэры спадарыні Багдановіч. Рабілася гэта нібыта дзеля таго, каб спраўдзіць, ці не яна вырабляла ўлёткі пад назовам “Народны кантроль”, якія мелі распаўсюд у горадзе.

У іх крытакавалася рашэньне судзьдзі Цэнтральнага суду Віктара Казачка. Апошні 21 лістапада пакараў спадарыню Багдановіч буйным штрафам за распаўсюд улётак пра рост камунальных плацяжоў у дзень сьвята чарговых угодкаў Кастрычніцкага перавароту 7 лістапада.

Гэтыя ўлёткі судзьдзя расцаніў як пэрыядычнае выданьне без належных выходных зьвестак.

Марыя Багдановіч сьцьвярджае, што ня мела дачыненьняў да ўлётак пра судзьдзю Казачка.
XS
SM
MD
LG