Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Баронячы інтарэсы беларусаў-каталікоў, “Б.Крыніца” будзе заўсёды заступацца і за беларусаў-праваслаўных"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 5 студзеня. Што пісала беларуская прэса за 5 студзеня.

“Минская речь”, 1906 год. Адозва Менскага аргкамітэту Саюзу 17 кастрычніка:

“Маніфэстам 17 кастрычніка 1905 году Гасудар падарыў Расеі карэнную зьмену дзяржаўнага ладу, а менавіта — увядзеньне канстытуцыйна-манархічнага праўленьня, заснаванага на пачатках поўнай грамадзянскай свабоды і раўнапраўя ўсіх грамадзянаў, бяз розьніцы веравызнаньня і нацыянальнасьці. Надзеі, што са зьяўленьнем маніфэсту настане заспакаеньне Расеі, ня спраўдзіліся. Жаданы час ажыцьцяўленьня сьветлых пачаткаў прававога ладу не надыходзіць. Неспакой штодня расьце і набліжае нас усё болей да жахаў анархіі”.

“Беларуская крыніца”, 1926 год. Пляны на бліжэйшы год:

“Так-сама ня будзем замыкацца ў цесным каталіцкім кругу. Праўда, што “Бел. Крыніца” празначана і найболей разходзіцца сярод шырокіх масаў нашага каталіцкага сялянства, аднак для “Б.Крыніцы” вельмі блізкі інтарэсы і другой часткі Беларускага Народу — праваслаўнага сялянства. Баронячы інтарэсы беларусаў-каталікоў, “Б.Крыніца” будзе заўсёды заступацца і за беларусаў-праваслаўных, уважаючы як адных так і другіх за часткі аднаго Беларускага Народу і гэтым злучаючы іх у адну вялікую сям’ю”.

“Віцебскі пролетарый”, 1936 год:

“8 студзеня, у 11 гадзін дня, у пакоі №40 Палаца працы, 3-ці паверх, рэдакцыя газэты “Віцебскі пролетарый” склікае нараду па арганізацыі ў калгасе “Звязда”, Сялюцкага сельсовета некрасаўскага вечара. На нараду выклікаюцца: старшыня Сялюцкага сельсовета т.Давідовіч, старшыня калгаса “Звязда” т.Паўлава, ад саюза пісьменнікаў — т.Люгоўскі, ад саюза работнікаў пачатковых і сярэдніх школ — т.Каралёў, ад саюза работнікаў палітасветных устаноў — т.Іосвіна, ад Белдзяржтэатра — т.Гаеўскі, ад Дома мастацкага выхавання дзяцей — т.Блен, Дома кнігі — т.Баранава, шэфа калгаса “Звязда” — ватнай фабрыкі т.Лазарава. Яўка абавязковая”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG