Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьбіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў Ваўкавыску


Радыё Свабода Выкладчыкаў Ваўкавыскага пэдагагічнага каледжу забавязалі прыходзіць з пашпартамі да зборшчыка подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Калі яны ня хочуць падпісвацца за гэтага прэтэндэнта — то ўсё роўна павінны падысьці і паведаміць пра гэта. Такі загад аддаў дырэктар каледжу Леанід Дашкоўскі.

На агульным сходзе выкладчыкаў Ваўкавыскага пэдкаледжу дырэктар Леанід Дашкоўскі нагадаў, што цяпер вядзецца збор подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Зь яго словаў, ён пералічыў прозьвішчы ўсіх прэтэндэнтаў, але параіў ставіць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Многія выкладчыкі ўспрынялі гэта як загад, бо дырэктар сказаў усім абавязкова падысьці да зборшчыка подпісаў з пашпартамі — незалежна ад таго, зьбіраецца ці не зьбіраецца чалавек ставіць свой подпіс. Некаторыя выкладчыкі абураныя такім загадам, але скардзіцца апасаюцца, бо працуюць па кантракце. А вось што адказаў дырэктар Ваўкавыскага пэдагагічнага каледжу Леанід Дашкоўскі:

(Дашкоўскі: ) “Мой выступ быў падчас пэдсавету, і я аб’явіў, што ў нас у каледжы ёсьць такі чалавек, які зьбірае подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Але ніхто нікога не прымушаў і не прымусіць ставіць свой подпіс”.

(Карэспандэнт: ) “Навошта трэба ўсім падыходзіць да гэтага чалавека — і нават тым, хто не зьбіраецца падпісвацца за А.Лукашэнку?”

(Дашкоўскі: ) “Хто ня хоча — падыдзіце і скажыце, што ня хочаце. Бо мне так захацелася…”

За іншых прэтэндэнтаў Дашкоўскі не агітаваў падпісвацца, але назваў усе іхныя прозьвішчы. Сваю пазыцыю ён патлумачыў гэтак:

(Дашкоўскі: ) “Я, як дзяржаўны работнік, першы падпісаўся за Аляксандра Рыгоравіча і прапаную выкладчыкам падысьці ў нерабочы час і паставіць свае подпісы там, дзе будзе працаваць наша давераная асоба”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG