Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ўсталююць у Слуцку помнік паўстанцам?


Радыё Свабода Агляд некаторых выданьняў недзяржаўнага друку

Першы ў гэтым годзе нумар тыднёвіка “Наша ніва” вельмі шчыльны на матэрыялы і таму даводзіцца перачытваць хіба што рубрыкі і загалоўкі. Такім чынам, тэма нумару: “Палітычная перамога Ўкраіны. Што будзе зь нашым “Белтрансгазам”?

Экспэрты “Нашай Нівы” Андрэй Казакевіч, Віталь Сіліцкі і Валер Карбалевіч ацэньваюць падрыхтоўку да прэзыдэнцкіх выбараў. Працягвае тэму гістарычны экскурс: “Як падалі дыктатуры”.

Павал Севярынец у чарговым лісьце зь так званай “хіміі” разважае над выслоўем тутэйшых: “Ёсьць Бог, мы ня проціў... Толькі мы ў яго ня верым”.

Іншыя загалоўкі “Нашай Нівы”: “Дзе купіць газэту і як на яе падпісацца”?; “Беларуская незалежная журналістыка становіцца экстрэмальным відам спорту”; “Алесь Разанаў прэзэнтаваў новыя кнігі”; “Сьціслая хроніка рэпрэсій і супраціву”.

Сёньня слуцкая газэта “Інфакур”ер” паведамляе пра працу скульптара Міхаіла Інькова над помнікам слуцкім ваярам – удзельнікам антысавецкага паўстаньня 1920 году. Заказчыкам зьяўляецца прыватная асоба, і пакуль невядома ці менавіта ў Слуцку ўшануюць памяць гераічных землякоў.

“Газэта Слонімская” піша, паводле чаго ўчастковы міліцыянт турбуе краязнаўцу зь вёскі Лунна на Мастоўшчыне Лявона Карповіча. Месьціч даў інтэрвію польскай тэлевізіі наконт колішняга знаходжаньня ў гэтым краі Элізы Ажэшкі. Участковы жадае даведацца пра зьмест гутаркі даслоўна.

Дарэчы, “Газэта Слонімская” даходзіць цяпер у Лунна і іншыя ваколіцы празь альтэрнатыўны распаўсюд. Паведамляе супрацоўнік гэтага незалежнага выданьня Мікалай Канановіч.

(Канановіч: ) “Першы нумар выйшаў. Тыраж яго 7 тысяч 100 паасобнікаў. Да чытачоў нумар, безумоўна, трапіць. Асноўны наклад прадаецца ў Слоніме. Падпісчыкам газэта будзе адпраўлена па пошце ў капэртах. Аддзел распаўсюду ды і мы самі дапамагаем раскладваць газэту па капэртах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG