Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Брусэль зацягвае стварэньне новага радыё і тэлебачаньня для Беларусі...”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса закранае сёньня тэму беларускіх выбараў. “Асуджаныя на мэдыі Лукашэнкі” – такі загаловак мае артыкул у штодзёньніку “Rzeczpospolita”.

“Беларусы ня будуць мець магчымасьці атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка – Брусэль зацягвае стварэньне новага радыё і тэлебачаньня для Беларусі. Экспэрты лічаць, што такім чынам Эўразьвяз ідзе на саступкі Расеі”, – піша “Rzeczpospolita”.

Газэта адзначае, што пасьля месяцаў чаканьня, Брусэль напрыканцы студзеня толькі вызначыць, хто будзе будаваць новую станцыю – Эўразьвяз тлумачыць гэта неабходнымі фармальнасьцямі і дбаньнем каб грошы “эўразьвязаўскіх падаткаплацельшчыкаў” былі выкарыстаныя належным чынам.

Між тым экспэрты з Варшаўскага цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў кажуць штодзёньніку, што Брусэль “альбо не разумее, што адбываецца ў Беларусі, альбо баіцца Крамля”.

“Rzeczpospolita” падае таксама словы былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча, які заявіў газэце, што “Эўразьвяз ня ў стане зрабіць што-кольвечы ў справе Беларусі”, таму дэмакратычныя сілы павінны разьлічваць толькі на сябе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG