Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі бок заклапочаны вынікам фармаваньня выбарчых камісіяў


Радыё Свабода Амэрыканскі пасол у Беларусі Джордж Крол правёў брыфінг у Дзярждэпартамэнце ЗША для акрэдытаваных там журналістаў. Тэма гэтага брыфінгу была – Падрыхтоўка да выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь.

Спадар Крол адзначыў, што шмат разоў зьвяртаў увагу афіцыйных асобаў Беларусі, што выбары павінны быць свабоднымі і справядлівымі. На пытаньне Свабоды, як амбасадар Крол ацаніў факт, што ў выбарчыя камісіі фактычна не патрапілі прадстаўнікі апазыцыйных кандыдатаў, Джордж Крол адказаў:

(Крол: ) "Гэта заўсёды галоўны клопат, бо выбарчыя камісіі, нават у адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, павінны быць адкрытыя для ўсіх членаў беларускага грамадзтва. Як правіла, выбарчыя камісіі такімі не зьяўляюцца. Члены камісіі заўсёды выбіраюцца ўладамі, выражаюць правілы ўлады, і там няма людзей, якія прадстаўляюць іншыя палітычныя партыі. Гэта іншае пытаньне, якое мы ўздымалі з прадстаўнікамі ўладаў..."

Падрабязьней аб брыфінгу Джорджа Крола пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
XS
SM
MD
LG